27-29 сакавіка а. Ілля Саўчанка МІС правёў у Любліне рэкалекцыі, каб падрыхтаваць моладзь да святаў Уваскрасення Пана.
Для супольнасці, якая ўжо год не мае святара, гэта быў цікавы час разам! Айцец Ілля, запрашаючы на рэкалекцыі, прапанаваў моладзі падчас бліжэйшых трох дзён адказаць на пытанне: “Як не быць духоўнай басотай?” На канференцыях падымаліся такія тэмы, як важлівасць цяжкасцяў у духоўным жыцці, чалавечая вартасць і змаганне за малітву. Таксама прыводзіліся рэальныя прыклады навяртання, м.ін. Нікі Круза – гангстэра, які пакаяўся падчас евангелізацыйнага спаткання.
У першы дзень духоўных практыкаванняў удзельнікі сабраліся на Святую Імшу, выслухалі канферэнцыю, а пасля маглі абмеркаваць пачутае і задаць святару пытанні. На наступны дзень прайшла адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту: з разважаннямі, спевамі і малітвай заступніцтва. А ў апошні дзень моладзь арганізавала Інтэлектуальную Гульню. На ёй было шмат радасці, спаборніцтва і, канешне, Божага Духа. Напрыканцы супольнасць падзякавала ксяндзу за прамоўленае слова і ўсе разам абмеркавалі праведзены час за гарбатай. Удзельнікі адзначаюць, што пасля рэкалекцый ва ўсіх засталіся радасныя эмоцыі: “Нашая супольнасць не гатовая на гэтым скончываць, будзем шукаць магчымасці, каб зрабіць нешта падобнае зноў!”