logo_web-1-qtypgzmj5693tfbwmrc7mf3b9qzsg7zagtda3eheyo-9-quqdy54rs9w7uzkom4kseycf38seynwskfr8sx02yo

“Я прыйшоў менавіта сюды, таму што хацеў маліцца і спавядацца на беларускай мове”- размова з Пашам аб ролі душпастырства ў яго жыцці

by -

Мяне завуць Паша, мне 32 гады. Я родам з Ліды, з парафіі Святой Сям’і. У Варшаве я два з паловай гады. Усё жыццё быў католікам, хадзіў у касцёл у дзяцінстве, падчас вучобы ў Мінску і калі вярнуўся дадому таксама.

Да душпастырства ў Варшаве далучыўся ў лютым 2022 года. Пра беларускамоўныя святыя Імшы я даведаўся праз Facebook, калі быў яшчэ ў Беларусі.

Жыццё ў Польшчы

Год я працаваў міжнародным кіроўцам, таму шмат часу праводзіў па-за межамі Польшчы і даведаўся праз уласны досьвед як выглядае польскі касцёл у эміграцыі ў розных краінах Еўропы.

Зараз працую ў транспартнай фірмы ў офісе з 8 да 17. Па чацвяргах хаджу на біблійнае кола. На выходных адпачываю. У Варшаве ужо з’явілася шмат сяброў і знаёмых, сустракаюся з імі. Хаджу на імпрэзы, канцэрты, на футбол, у трэнажорную залу.

Маліцца па-беларуску

Я прыйшоў менавіта сюды, таму што хацеў маліцца і спавядацца на беларускай мове. Гэта маё, роднае. Я трыццаць гадоў пражыў у Беларусі і не хачу страціць часткі сябе. Складана адмовіцца ад часткі сябе.

У нашай парафіі ў Лідзе было пяць святых Імшаў у нядзелю. Адна з іх праводзілася на беларускай мове. Апошнія часы я хадзіў на яе.

Польскую мову добра ведаю, размаўляю на ёй. Усё маё дзяцінства касцёл быў “польскім”. Але, калі падчас вучобы ў Мінску ўпершыню трапіў на святую Імшу на беларускай мове, то адчуў, што я значна больш разумею малітвы, чытанні. Тады я не ведаў сталыя часткі, але пакрысе ўсё вывучыў.

Беларускае душпастырства

З агульна вядомых звестак у Варшаве каля 150-200 тысяч беларусаў. Калі хаця б 10 адсоткаў з іх католікі, то гэта амаль 20 тысяч чалавек. Калі хаця б 30 адсодкаў рэлігійныя, то гэта каля 6 тысяч чалавек. Нажаль, мы не маем такой колькасці людзей у касцёле. Мэта душпастырства – сабраць гэтых людзей. А мара – далучыць астатніх беларусаў. Каб усе беларусы былі хрысціянамі і разам будавалі беларускі Касцёл. На маю думку, тут павінен паўстаць беларускі касцёл, літаральна будынак. Я бачыў польскія каталіцкія місіі ў іншых краінах Еўропы. Гэта мігранты, але ў іх ёсць свой касцёл, будынак, у якім у нядзелю адбываецца чатыры святыя Імшы. І на кожнай – па 200 чалавек.

Нядаўна ксёндз Вячаслаў Барок быў прызначаны душпастырам беларускай супольнасці ў Варшаўскай Архідыяцэзіі. З’явілася ўпэўненасць у будучыні.

У нашым душпастырстве адбывецца шмат мерапрыемстваў. Тэматычныя спатканні, спектаклі, канцэрты, рэкалекцыі, пілігрымкі. Па панядзелках праходзяць катэхезы для моладзі. Я наведваю біблійнае кола па чацвяргах. Гэтыя сустрэчы дадаюць глыбіні маёй веры.

У пілігрымцы я бліжэй пазнаёміўся з сябрам нашага душпастырства Марыюшам, палякам, які моцна цікавіцца беларускай мовай і культурай. На мінулых запустах пазнаёміўся з іх арганізатаркай Наталкай. Яна таксама наведвае душпастырства, а яшчэ з’яўляецца заснавальніцай школы беларускай традыцыйнай культуры, вучыць людзей беларускім нацыянальным танцам і спевам. Раз на два тыдні ў суботу хаджу да яе на заняткі па танцах.

Цешуся знаёмству з ксяндзом Вячаславам Барком. Для мяне ён доўгі час быў толькі медыйнай фігурай.

Пасля першай пілігрымкі стала зразумела, што душпастырства патрабуе рады, да якой я далучыўся і дапамагаю ў розных патрэбах.

Думаю, што наша супольнасць хутка развіваецца. За даволі кароткі час тут з’явіліся сталыя святыя Імшы, нават з двух бакоў Віслы. Ёсць хор, літургічная служба. Шмат зроблена, каб людзі маглі далучыцца. Нават не ведаю, што можна яшчэ прапанаваць, каб стала прыходзіла больш людзей. Толькі маліцца.

Быць актыўным

У супольнасці мяне натхяе Арцём Ткачук. Часам мне здаецца, што ўсё і так нармальна, дастаткова зроблена, але ў яго заўсёды ёсць свежыя ідэі. Дзякуй Богу, што ў супольнасці ёсць такі чалавек. Пасля супрацы з ім я зразумеў, што больш – не менш. Увесь час трэба арганізоўваць штосьці карыснае для вернікаў.

Аднак Арцём таксама чалавек. Ён можа стаміцца, у яго шмат абавязкаў, ён мае вялікую сям’ю. І мы, як супольнасць, павінны дапамагаць адно аднаму і быць актыўнымі.

Нядаўна на радзе я прапанаваў зрабіць рэкалекцыі на байдарках. Планую гэта арганізаваць. Было б добра праплыць разам па Вісле, а потым зрабіць духоўнаю сустрэчу на беразе, падзяліцца досведам, паслухаць Божае слова.

Мяркую, што трэба рабіць, што можаш і што ад цябе залежыць. І абавязкова маліцца – Бог дапаможа.

ВАМ ТАКСАМА МОЖА СПАДАБАЦЦА

logo_web 1

Душпастырства Беларусаў у Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і

вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы

Душпастырства Беларусаў у Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

Карысныя спасылкі

logo_web 1

© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы