Menu
Душпастырства Беларусаў Гданьска
Супольнасць беларусаў-каталікоў Трыгарада збіраецца на супольную Эўхарыстыю ад 2019 года. Тады на малітвы яны збіраліся разам з а. Юрыем Катоўскім OMI. І толькі з верасня 2021 года Святыя Імшы пачалі стала адбывацца штонядзелю і ў вялікія ўрачыстасці. Паслугу мясцовым беларусам неслі два святары: кс. Анджэй Бульчак і кс. Пётр Врубель, якога ў 2023 годзе Мітрапаліт Гданьскі прызначыў душпастырам беларусаў Гданьскай архідыяцэзіі.
З цягам часу з’явілася Рада супольнасці, адбываюцца рэкалекцыі, ладзяцца супольныя выезды і каталіцкі кінаклуб, для дзетак праводзяцца катэхезы і Канікулы з Богам.
У верасні 2023 года вернікі зарганізавалі першы “парафіяльны” фэст.
Заступніцай душпастырства выбралі Маці Божую Браслаўскую.
Святыя Імшы
Нядзеля 14:30
Касцёл св. Юзафа, вул. Эльжбетаньска 9/10
Галоўны ўваход
Нашыя душпастыры
- Кс. Пётр Врубель +48 796 341 519
- Кс. Анджэй Бульчак +48 694 451 026