32
У Беластоку 16 сакавіка 2024 году прайшоў велікапосны дзень засяроджання на тэму прабачэння, каб лепш падрыхтавацца да свята Вялікадня.
Яго правёў ксёндз Гжэгаж Балеста, душпастыр беларускай супольнасці ў Беластоку. Цягам дня засяроджання вернікі памаліліся падчас набажэнства Крыжовага шляху. Многія ўдзельнікі прыступілі да сакраманту споведзі. Кульмінацыяй дня засяроджання стала Эўхарыстыя.