Душпастырскія аб’явы 29.08.2022

by -

– На мінулым тыдні адбылося першае спатканне рады душпастырства. Дзякуй усім, хто прыняў удзел у сустрэчы

– У наступную нядзелю 4 верасня а 11.30 адбудзецца Імша ў інтэнцыі дзяцей, якія распачынаюць новы навучальны год. Пасля Імшы – бласлаўленне для дзяцей і асвячэнне школьных прыладаў

– Кожную трэцюю нядзелю месяца будзе Імша для дзяцей. Першая – 18 верасня. А 10:50 запрашаем дзяцей на катэхэзу, пасля – на сумесную Літургію. 

– У будні плануецца Імша па наступных днях: 

Панядзелак а 18:00, пасля – а 19 катэхеза, якую будзе праводзіць кс. Яўген

Чацвер а 18 Імша, а 19 – Біблійнае кола з кс. Вячаславам 

Сустрэчы пачнуцца з наступнага тыдня. Г.зн. першыя катэхэзы і св. Імшы адбудуцца 5-га і 8-га верасня.

–  Кожную нядзелю а 17.30 у нашай капліцы будзе ружанец.

ВАМ ТАКСАМА МОЖА СПАДАБАЦЦА

Душпастырства беларусаў Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой

і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2024 Душпастырства Беларусаў Польшчы