Search
Close this search box.
logo_web 1

Нашыя сацсеткі

logo_web-1-qtypgzmj5693tfbwmrc7mf3b9qzsg7zagtda3eheyo-3
человечки 2

Святыя Імшы на беларускай мове адбываліся ў Варшаве больш за 15 год, але не мелі сталага характару. У жніўні 2020 года, калі ва ўсёй Польшчы маліліся за Беларусь, некалькі вернікаў выйшлі з ініцыятывай сталых Імшаў на беларускай мове. Пачаліся пошукі месца і святара. І ўжо ад кастрычніка 2020 раз на месяц – з перапынкам на летнія канікулы – беларусы разам з кс. Яўгенам Вінтовым збіраліся ў касцёле св. Аляксандра на Імшы. На працягу года былі катэхезы і ружанец анлайн, дні засяроджання і пілігрымкі. 
У верасні 2021 душпастырам празначаны кс. Вячаслаў Барок. І ўжо ад лістапада Святыя Імшы адбываюцца штонядзелю і на ўрачыстасці два разы ў дзень.
З цягам часу душпастырства ўзрасло: акрамя нядзельных цэлебруюцца дзве Святыя Імшы на тыдні, ёсць моладзевыя катэхезы і біблійнае кола, праз пэўны момант былі дзіцячыя катэхезы, збіраецца парафіяльны хор, у часе Адвэнту і Вялікага посту ладзяцца трохдзённыя рэкалекцыі і дні засяроджання, адбываюцца пілігрымкі і выязныя рэкалекцыі, святары наведваюць дамы з душпастырскай візітацыяй, расце лічба хростаў і шлюбаў сярод вернікаў. У 2023 годзе асвяцілі абраз Маці Божай Будслаўскай для супольнасці.
А ад студзеня 2024 года нядзельныя Святыя Імшы па-беларуску пачалі адбывацца яшчэ і пры парафіі св. Фаўстыны, што ўсцешыла жыхароў Варшавы з другога берагу Віслы.

человечки 1

Святыя Імшы

  • Нядзеля і Ўрачыстасьці — 11:30 і 18:00
  • Панядзелак і чацьвер — 18:00

Касцёл св. Аляксандра, пл. Трох Крыжоў

  • Дольны касцёл, уваход з вуліцы сходамі ўніз

Нашыя душпастыры

  • Ксёндз Вячаслаў Барок — душпастыр, пробашч парафіі ў Расонах (Віцебская дыяцэзія, Беларусь)
+48 571 475 522

Сталыя сустрэчы

  • Панядзелак 18:30 — моладзевая катэхеза (у часе фармацыйнага года)
  • Чацвер 18:30 — біблійнае кола
  • Нядзеля 12:30 — рэпетыцыі хора
  • Кожная 4 нядзеля месяца — 17:30 ружанец і 18:00 Імша за Айчыну

Нашыя сацсеткі

Content
Ryba
kosciol-1

Святыя Імшы

Нядзеля і Ўрачыстасьці — 10:30  

Касцёл св. Фаўстыны, Żuromińska 2

  • Парафіяльны дом, уваход справа ад касцёла

Нашыя душпастыры

  • Ксёндз Яўген Вінтоў — дактарант Універсітэту Кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве (Польшча)
+48 794 608 310

Мяне завуць Паша, мне 32 гады. Я родам з Ліды, з парафіі Святой Сям’і. У Варшаве я два з паловай гады. Усё жыццё быў

У ліпені і жніўні Св. Імшы на Брудне пераносяцца на 09:30. Літургіі будуць на польскай і беларускай мовах і будуць адбывацца ў касцёле, не

У мінулую нядзелю 9 чэрвеня адбылася заключная фармацыйная сустрэча сямей у гэтым годзе.

30 мая адбылася працэсія Божага Цела.

Запрашаем на канцэрт беларускіх музыкаў! Канцэрт будзе прысвечаны Міжнароднаму Дню аховы дзяцей у памяць забітых дзяцей у войнах апошніх гадоў

15 траўня прадстаўнікі Рады беларусаў-каталікоў Варшавы разам са сваімі душпастырамі сустрэліся з кардыналам Казімірам Нычам.

logo_web 1

Душпастырства Беларусаў у Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і

вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы

Душпастырства Беларусаў у Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

Карысныя спасылкі

logo_web 1

© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы