Запрашаем на незвычайны дыялог двух кампазітараў і выканаўцаў: Вольгі Подгайскай і Аляксандра Пораха.
◾️ Плошча Трох Крыжоў 10/14, касцёл Святога Аляксандра
◾️ Калі: 22 Верасня 2024, 15.00
◾️ Уваход вольны.
◾️ Выканаўцы:
Вольга Падгайская – арган
Аляксандр Порах – жывая электроніка
Падчас канцэрта яны выканаюць свае творы, спалучаючы гучанне аргана з тэмбрамі сінтэзатараў.
У іх музыцы вы пачуеце аповед пра месца чалавека на зямлі, пра мімалётнасць і бясконцую сілу творчасці.
Хоць на першы погляд арганная музыка далёкая ад электроннай, мы пераканаемся, што гэтыя два светы выдатна дапаўняюць адзін аднаго. Як арганныя кампазіцыі ў часы І. С. Баха, так і сучасныя электронныя творы апісваюць свет чалавечых перажыванняў і пачуццяў.
Аляксандр Порах — кампазітар, аператар гуку. Выпускнік Музычнага ўніверсітэта імя Фрыдэрыка Шапэна ў Варшаве. Актыўны ў галіне электроннай музыкі.
Вольга Падгайская — кампазітарка, арганістка. Аўтар шматлікіх арганных, оперных, сімфанічных, інструментальных, вакальна-інструментальных твораў, а таксама музыкі для драматычных спектакляў і фільмаў. Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Прапагандуе музыку сучасных кампазітараў.
Арганізатары: Эппаў і Аб’яднанне сучаснай музыкі “Паветра”. Канцэрт магчыма дзякуючы дапамозе кс. Вячаслава Барока.