logo_web-1-qtypgzmj5693tfbwmrc7mf3b9qzsg7zagtda3eheyo-9-quqdy54rs9w7uzkom4kseycf38seynwskfr8sx02yo

Адправілі св. Імшу за спачылага Станіслава Шушкевіча

by Арцём

У нядзелю, 8-га мая, супольнасць падчас нядзельнай Эўхарыстыі малілася за першага кіраўніка незалежнай Беларусі. Літургія сабрала таксама шмат грамадскіх дзеячоў якія прыбылі каб падзякаваць за жыццё Станіслава Станіслававіча.

Падчас казання, кс. Вячаслаў Барок звярнуў увагу на тое, што калі чалавек жыве ў згодзе з сумленнем, Бог робіць праз яго вялікія справы. Святар заахвоціў усіх слухацца Госпада і свайго сумлення.

Таксама на св. Імшы прысутнічалі святары кс. Юрый Барок, кс. Яўген Вінтаў і Ераманах Лявонцій Тумоўскі.

Пасля св. Імшы Вольны Хор выканаў некалькі спеваў. Дзякуем усім прысутным – капліца была поўная людзей.

Вечны супакой дай яму, Пане!

 

 

ВАМ ТАКСАМА МОЖА СПАДАБАЦЦА

logo_web 1

Душпастырства Беларусаў у Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і

вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы

Душпастырства Беларусаў у Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

Карысныя спасылкі

logo_web 1

© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы