На II з’ездзе беларусаў-католікаў замежжа, які адбыўся 24-26 мая ў Кракаве, было каля 70 асобаў!
Разам удзельнікі вывучалі дакумент Erga migrantes caritas Christi, працавалі над ім у групах, разважалі як трэба развіваць беларускія душпастырствы далей. Планавалі што можна палепшыць, чаго не хапае.
Усіх прывітаў па відэасувязі біскуп Алег Буткевіч! Ён перадаў бласлаўленні ад біскупаў Беларусі для беларускай дыяспары і блаславіў удзельнікаў з’езда.
У асноўны дзень удзельнікі наведалі шахты ў Велічцы і адправілі Імшу ў капліцы св Яна Паўла ІІ на глыбіні -135 м. Гэта была першая Імша на беларускай мове ў гэтых шахтах.
У нядзелю ўдзельнікі маліліся ў касцёле айцоў езуітаў разам з пілігрымамі з Беларусі на чале з кс Аўгустам Калясінскім, якія вярталіся з вандроўкі з Будапешта ў Мінск. Пасля Эўхарыстыі удзельнікі падвялі вынікі сустрэчы, падзяліліся сваімі ўражаннямі. Потым адбылася экскурсія па беларускіх месцах Кракава.
Душпастырствы беларусаў Польшчы ўдзячныя душпастырству беларусаў у Кракаве і кс. Юрыю Рашатко за арганізацыю з’езда!
Больш здымкаў па спасылцы.
Фота: Дзяніс Лапуноў