Сёння правадзілі Эдуарда Лобава. На Святой Імшы сабралося шмат людзей, каб ушанаваць памяць героя, сярод якіх пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі, пасол Украіны ў Польшчы Васіль Зварыч і іншыя палітыкі.
Пасля Імшы заспяваў Вольны хор.
Пахаванне героя адбудзецца на могілках на Павонзках у Варшаве. Гэта вайсковыя могілкі, дзе пахаваныя вядомыя дзеячы і тыя, хто змагаўся за незалежнасць Польшчы ў ХІХ—ХХ стст.
Вечны адпачынак дай яму, Пане!
Больш здымкаў па спасылцы