У нядзелю адбылася сустрэча з першай амбасадаркай Польшы ў Беларусі – Эльжбетай Смулковай.
Эльжбета з’яўляецца вельмі блізкім чалавекам для нашай краіны, усё жыццё яна даследавала беларускую мову і яе ўплыў на польскую мову. Таксама яна прафесарка, была рэдактаркай кніжкі “Мелодыі драўлянай лыжкі” пра кардынала Свёнтка.
На сустрэчы было шмат людзей і шмат пытанняў, якія задавалі амбасадарцы! Разам з ёй на сустрэчы прысутнічаў вядомы палітык Зянон Пазняк.
Эльжбеце хутка споўніцца 93 гады, узгадаем яе цёплымі словамі і ўдзячнасцю за клопат пра нашу краіну