16 чэрвеня а 14:00 ў доме Фундацыі Яна Паўла ІІ адбудзецца Святая Імша.
Пасля доўгага перапынку супольнасць наведае святар, які правядзе Літургію на беларускай мове і памоліцца ў інтэнцыі Радзімы.
Заахвочваем далучацца ўсіх беларусаў Любліна! Пасля Эўхарыстыі адбудзецца сустрэча: пап’ем разам гарбату, пазнаёмімся і паразмаўляем!
Чакаем па адрасе: Dom Fundacji Jana Pawła II, Boczna Lubomelskiej 2, Lublin