Аб’явы 25.03-31.03

by -

🔹Трыдыум і Вялікдзень на пл. Трох Крыжоў:
28.03 – Вялікі Чацвер – а 18:00 Св.Імша супольна з польскай парафіяй (верхні касцёл)
29.03 – Вялікая Пятніца – а 18:00 Крыжовы шлях, Літургія Мукі Пана (дольны касцёл)
30.03 – Вялікая Субота – а 22:00 Пасхальная Вігілія (верхні касцёл)
31.03 – урачыстасць Уваскрасення Пана – Св. Імша а 11:30 (дольны касцёл)

Асвячэнне страваў на Велікодны стол у суботу падчас Імшы а 22 і ў нядзелю а 11:30

01.04 – Велікодны Панядзелак –  Св. Імша а 11:30 (дольны касцёл)

🔹Вялікдзень на Брудне:
31.03 – урачыстасць Уваскрасення Пана – Св. Імша а 10:30
01.04 – Велікодны Панядзелак – Св. Імша а 10:30

🔹Ад красавіка сустрэчы за гарбатай пасля Імшы а 11:30 стануць тэматычнымі. Першая ўжо 7.04 на тэму “Каталіцтва ў эміграцыі на прыкладзе Польскай місіі каталіцкай у еўрапейскіх краінах”.

🔹 24-26 траўня ў Кракаве адбудзецца другі з’езд беларусаў замежжа. Падрабязна на нашым сайце.

🔹Рэпетыцыі хора штонядзелю а 16:30 (Вербнае і Вялікдзень – выключэнні)

🔹 На гэтым тыдні:
Панядзелак – Святая Імша а 18:00, пасля – моладзевая катэхеза з кс. Яўгенам.

🔹Прыгадваем аб магчымасці складваць інтэнцыі на Імшу на працягу тыдня.

ВАМ ТАКСАМА МОЖА СПАДАБАЦЦА

Душпастырства беларусаў Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой

і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2024 Душпастырства Беларусаў Польшчы