Аб’явы 19.03.2023

by -

  • У аўторак 21.03 чарговае паседжанне Рады душпастырства. Запрашаем усіх, хто хацеў бы далучыцца да арганізацыі набажэнстваў і мерапрыемстваў і да развіцця супольнасці. А 18:00 Святая Імша, а пасля паседжанне Рады ў залі св. Яна Паўла ІІ (пры ўваходзе сходкамі ўніз па правым боку)
  • 25 сакавіка – Дзень Волі – гадавіна абвяшчэння незалежнасці першай нацыянальнай дзяржавы – Беларускай Народнай Рэспублікі. А 11:30 у нашай капліцы будзе Святая Імша з малітвай за Беларусь, а пасля – а 12:30 – тэатральны гурток “Купалінка” запрашае на спектакль “На вальніцы” паводле рамана У. Някляева “Гэй Бэн Гіном”. Паўтор спектакля адбудзецца ў нядзелю а 12:30.
  • Змена раскладу набажэнстваў у гэтую пятніцу. А 18 гадзіне ў нашай капліцы будзе Святая Імша, а пасля яе – а 18:30 у верхнім касцёле адбудзецца Крыжовы шлях разам з вернікамі парафіі св.Аляксандра.
  • 15 красавіка адбудзецца з’езд беларусаў замежжа. Уся падрабязная інфармацыя на нашым сайце. Прыгадваем, што абавязвае рэгістрацыя.
  • Таксама на гэтым тыдні:
    Панядзелак 20.03 – Імша а 18:00. Пасля Імшы – катэхэза з кс.Яўгенам.
    Чацвер 23.03 – Імша а 18:00. Пасля Імшы – біблiйнае спатканне з кс. Вячаславам.

ВАМ ТАКСАМА МОЖА СПАДАБАЦЦА

Душпастырства беларусаў Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой

і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2024 Душпастырства Беларусаў Польшчы