Аб’явы 19.02-26.02:
Серада 22 лютага – Папялец – пачатак Вялікага посту. Святая Імша а 18 гадзіне.
Таксама ў сераду пасля Імшы адбудзецца чарговае паседжанне рады душпастырства. Запрашаем ахвотных.
У часе Вялікага посту па пятніцах на 18:00 запрашаем на набажэнства Крыжовага шляху. Пасля будзе Святая Імша. На гэтым тыдні разважанні Крыжовай дарогі будуць паводле Дануты Бічэль.
У пятніцу а 19:45 у парафіі св.Фаўстыны, дзе нясе паслугу кс.Яўген, адбудзецца польска-беларускае праслаўленне з заступніцкай малітвай. Запрашаем прыняць удзел
У наступную нядзелю – 26 лютага – Святая Імша а 11:30 будзе за Эдуарда Лобава ў 30 дзень пасля смерці.
Прыгадваем, што 15 красавіка ў Варшаве адбудзецца з’езд беларусаў-каталікоў замежжа. Плануецца цікавая праграмма, а сам з’езд – гэта добрая нагода, каб пазнаёміцца і разам унесці ўклад у развіццё супольнасцей. Просім ужо запісвацца праз электронную форму, каб арганізатары загаддзя маглі разлічваць колькасць удзельнікаў.
Прыгадваем таксама аб магчымасці споведзі перад кожнай імшой.
На гэтым тыдні:
Імша ў панядзелак – 20.02 а 18. Пасля – катэхэза з кс. Яўгенам.
Імша ў чацвер – 23.02 а 18. Пасля – біблійнае спатканне з кс.Вячаславам.
Жадаем добрага тыдня!