Аб’явы 18.06.2023

by -

Хвала Хрысту! Аб’явы 19.06 – 25.06:

🔸Ва аўторак пасля Імшы а 18:00 – паседжанне Рады душпастырства.

🔸У нядзелю 25 чэрвеня а 15:00 арганны канцэрт у верхнім касцёле. Грае Артур Паласухін, выпускнік Музычнага універсітэта Фрыдэрыка Шапэна ў Варшаве, цяпер студэнт Лейпцыгскай вышэйшай школы музыкі і тэатра.

🔸Наступная нядзеля – чацвёрта нядзеля месяца – а 17 ружанец, а 18 Імша за Айчыну. Пасля Імшы а 19 у парафіяльным доме – гарбата і лекцыя Дзьмітрыя Салодкага “Жаночы род”

🔸Праца па стварэнні копіі абраза Маці Божай Будслаўскай даручана Эдуарду Галуставу. Наш беларускі мастак сам абраз намалюе задарма. Матэрыялы для выканання, з рамай і падстаўкай будуць каштаваць прыкладна каля 2500 зл.
Таму аб’яўляем асобны збор грошаў на выканне іконы Маці Божай Будслаўскай.

🔸22-29 ліпеня пешая пілігрымка Варшава – Кодэнь – Кастамлоты. Трывае запіс.

🔸На гэтым тыдні:

Панядзелак: Чэрвеньскае набажэнства і Святая Імша а 18:00.

Чацвер: Чэрвеньскае набажэнства і Святая Імша а 18:00. Пасля Біблійнае кола.

ВАМ ТАКСАМА МОЖА СПАДАБАЦЦА

Душпастырства беларусаў Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой

і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2024 Душпастырства Беларусаў Польшчы