Аб’явы 17.09.2023

by -

🔹Ва аўторак запрашаем ахвотных далучацца да спаткання Рады. Пачатак Святой Імшой а 18:00.

🔹У бліжэйшую нядзелю а 17:00 пройдзе сустрэча музыкаў, падчас якой разам з удзельнікамі гурта Znak Stop можна будзе паграць, паспяваць, паімправізаваць і пагутарыць. Магчыма збяром свой гурт! Каб лепш спланаваць сустрэчу, просім зарэгістравацца па спасылцы. Пасля Імшы адбудзецца праслаўленне, якое падрыхтуе гурт Znak Stop

🔹Таксама ў нядзелю а 17:00 ружанец, а пасля – а 18:00 – Святая Імша за Айчыну.

🔹 Трывае запіс у пілігрымку ў Ліхэнь
30 верасня (субота). Праграма замацавана ў сац.сетках.
Духоўны кіраўнік – кс. Вячаслаў Барок
Кошт удзелу – 100 зл. Абавязкова запіс праз Гугл-форму.

🔹 На гэтым тыдні:
Панядзелак – Святая Імша а 18:00.
Чацвер – Святая Імша а 18:00, пасля – біблійнае кола з кс. Вячаславам.

ВАМ ТАКСАМА МОЖА СПАДАБАЦЦА

Душпастырства беларусаў Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой

і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2024 Душпастырства Беларусаў Польшчы