Аб’явы 12.11.2023

by -

🔹 19-га лістапада, наступная нядзеля, сустрэча сямей у кляштары сясцёр назарэтанак. У праграме св Імша, абед, малітва, дзяленне сямейным досведам. Пачатак у 14.15. Болей інфармацыі ў нашых сацыяльных сетках.

🔹 26 лістапада – нядзеля Хрыста Валадара. Канцэрт нашага хору пасля Імшы 11.30, і арганны канцэрт а 15.00.

🔹 2 снежня з нагоды Дня дапамогі Касцёлу на Усходзе а 11:00 біскуп Кшыштаф Задарка будзе цэлебраваць у нашым касцёле Святую Імшу.

🔹8-10 снежня кс. Юры Рашатко – душпастыр беларускай супольнасці ў Кракаве, цяпер піша дактарат па філасофіі і дадаткова вучыцца на класічнай філалогіі – правядзе для нас адвэнтавыя рэкалекцыі на тэму “Мой крызіс – мая сіла”. Рэкалекцыі адбудуцца ў пятніцу, суботу і нядзелю, а ў суботу дадаткова будзе дзень засяроджання, каб кожны мог выбраць для сябе выгодны фармат.

🔹Рэпетыцыі хора штонядзелю а 16:30.

🔹 На гэтым тыдні:
Панядзелак – Святая Імша а 18:00, пасля – моладзевая катэхеза з кс. Яўгенам
Чацвер – Святая Імша а 18:00, пасля – біблійнае кола з кс. Вячаславам.
Нядзеля – катэхеза для дзетак а 10:45 у парафіяльным доме, Святыя Імшы а 11:30 і 18:00.

🔹Прыгадваем аб магчымасці складваць інтэнцыі на Імшу на працягу тыдня.

🔹 Прыборка нашай капліцы – ў пятніцу пасля абеду ці ў суботу днём. Хто б хацеў паслужыць гэтай справай – звяртайцеся да Ганны Андравай, яна растлумачыць што і як, пішыце нам у сацыяльныя сеткі ці звяртайцеся да кс. Вячаслава – ён дасць кантакт.

ВАМ ТАКСАМА МОЖА СПАДАБАЦЦА

Душпастырства беларусаў Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой

і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2024 Душпастырства Беларусаў Польшчы