Аб’явы 12.02.2023

by -

🔸У суботу, 18.02 а 18 гадзіне ў Музеі вольнай Беларусі адбудуцца Запусты🎭

У гэтым годзе мы вырашылі ладзіць забаву разам і прыгатавалі адпаведную праграму 🤩 Будуць беларускія традыцыйныя танцы, жывы гук і гульні. Абяцаем вясёлы вечар! (больш інфармацыі ў замацаваных)

🔸19 лютага ў верхнім касцёле арганны канцэрт беларускіх музыкаў. Пачатак а 15 гадзіне.

🔸22 лютага – Папяльцовая Серада, пачатак Вялікага Посту. Імша а 18.00

🔸Па пятніцах у часе Вялікага Посту будзем адпраўляць набажэнства Крыжовага шляху а 18 гадзіне. Пасля – Святая Імша

🔸На гэтым тыдні:
Панядзелак 13.02 Святая Імша а 18. Пасля Імшы моладзевая катэхеза з кс. Яўгенам.
Чацвер 16.02 Святая Імша а 18. Пасля – біблійнае спатканне з кс.Вячаславам. З нагоды Тлустага Чацвярга будуць пончыкі. Бярыце з сабой і прыходзьце!
Нядзеля 19.02 – 10:45 катэзэза для дзяцей, 11:30 Імша для дзяцей і Імша ўвечары а 18.

ВАМ ТАКСАМА МОЖА СПАДАБАЦЦА

Душпастырства беларусаў Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой

і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2024 Душпастырства Беларусаў Польшчы