Аб’явы 09.07.2023

by -

Аб’явы 10.07 – 16.07 🌾

◾️6 ліпеня мастак Эдвард Галустаў прывёз нам копію абраза Маці Божай Будслаўскай. За гэты час мы сабралі 3290 зл, выдаткавалі 1111 зл. Засталося 2179 зл, але трэба яшчэ зрабіць раму або абрамленне, таму збор трывае далей.

◾️18 ліпеня адбудзецца паседжанне Рады. Пачатак Святой Імшой а 18 гадзіне. Далучыцца можа кожны жадаючы.

◾️Рэпетыцыі хору адбываюцца па нядзелях а 17:00, можна далучацца.

◾️22-29 ліпеня адбудзецца пешая пілігрымка Варшава – Кастамлоты, яшчэ трывае запіс. Сустрэча пілігрымаў адбудзецца ў гэтую пятніцу – 14 ліпеня – а 20:00 анлайн.

◾️Запрашаем нашых парафіянаў правесці пілігрымаў у шлях – Св. Імша на распачацце паломніцтва будзе 22 ліпеня а 6:00 у Варшаве па адрасе Paprociowa 2. Таксама заахвочваем далучыцца на першы дзень – гэта субота, увечары спакойна можна вярнуцца SKM з Мінска Мазавецкага.

◾️На гэтым тыдні:
Панядзелак – Святая Імша а 18:00.
Чацвер – Святая Імша а 18:00, пасля біблійнае кола з кс. Вячаславам.

ВАМ ТАКСАМА МОЖА СПАДАБАЦЦА

Душпастырства беларусаў Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой

і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2024 Душпастырства Беларусаў Польшчы