Аб’явы 07.03.2024

by -

ВАЖНЫЯ АБ’ЯВЫ:

1)     У бліжэйшую нядзелю 10 сакавіка а 15:30 не будзе  нашай беларускамоўнай Святой Імшы, бо па важных прычынах мяне не будзе ў Кракаве, а замену сабе знайсці на жаль не атрымалася. Парафіяльная Імша на польскай мове а 14:00.

2)     У суботу праз тыдзень 16 сакавіка запрашаю ўзяць удзел у пакутным набажэнстве па-за межамі Кракава. Прапаную паехаць разам цягніком да горада Кальварыя Зэбжыдоўская (Kalwaria Zebrzydowska) — гэта прыкладна 30-40 хв. ад Кракава. Хто жадае паехаць іншым ходам —  сустрэнемся там на месцы. Там знаходзіцца нацыянальны санктуарый і маляўнічы Крыжовы Шлях на прыродзе. Мы пройдзем доўгі Крыжовы Шлях (некалькі кіламетраў), зробім духоўную канферэнцыю, а магчыма нават атрымаецца ўзяць дазвол на правядзенне беларускамоўнай Імшы ў санктуарыі. Думаю, што ўсё гэта зойме каля 5 гадзін (з дарогай — каля 6 гадзін). Гэты дзень духоўных разважанняў будзе для нас своеасаблівымі велікапоснымі рэкалекцыямі. Праграму на гэты дзень я вышлю на наступным тыдні.

3)     У наступную нядзелю 17 сакавіка Святая Імша адбудзецца не а 15:30, але а 14:00 на дзвюх мовах (на польскай і на беларускай) разам з парафіяй. А 16:00 у касцёле будзе адбывацца канцэрт духоўнай музыкі. Пасля Імшы як звычайна збяромся разам у класе ў парафіяльным доме, каб паразмаўляць і працягваць разважанні над тэмамі вакол Бібліі і Традыцыі.

ВАМ ТАКСАМА МОЖА СПАДАБАЦЦА

Душпастырства беларусаў Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой

і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2024 Душпастырства Беларусаў Польшчы