Аб’явы 05.03.2023

by -

Аб’явы 05.03- 12.03

▪️У днях 17-19 сакавіка ў душпастырстве адбудуцца велікапосныя рэкалекцыі. Правядзе іх для нас а. Андрэй Лысы, хрыстусовец. Тэма і падрабязны план будуць пададзены пазней. Просім загаддзя запланаваць час, каб чынна прыняць удзел і падрыхтавацца да свята Пасхі.

▪️18 сакавіка – субота – адбудзецца дзень засяроджання. Ён накіраваны ў першую чаргу для тых, хто не можа прыняць удзел ва ўсіх днях рэкалекцый. Правядзе таксама а.Андрэй Лысы.

▪️19 сакавіка а 15 гадзіне чарговы арганны канцэрт, на якім граюць беларусы. Гэтым разам выступае Яна Рэчкіна. Уваход вольны.

▪️25 сакавіка – Дзень Волі. Святая Імша з малітвай за Беларусь а 11:30. Пасля яе запрашаем на выступ тэатральнага гуртка “Купалінка”.

▪️15 красавіка будзем гасціць з’езд беларусаў замежжа. Заахвочваем далучыцца і просім загаддзя запісацца, каб арганізатары маглі разлічваць колькасць удзельнікаў.

▪️Кожную пятніцу а 18 гадзіне запрашаем на набажэнства Крыжовага шляху. Адразу пасля яго – Святая Імша.

▪️На гэтым тыдні:
Панядзелак: Імша а 18:00, пасля – катэхэза з кс.Яўгенам.
Чацвер: Імша в 18:00, пасля – біблійнае кола з кс.Вячаславам.

ВАМ ТАКСАМА МОЖА СПАДАБАЦЦА

Душпастырства беларусаў Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой

і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2024 Душпастырства Беларусаў Польшчы