Кс. Лешэк Крыжа SChr наведаў варшаўскую супольнасць

15 чэрвеня варшаўскую супольнасць наведаў кс. Лешэк Крыжа SChr, якога ў сакавіку КЕП прызначыла нацыянальным каардынатарам душпастырства беларусаў.

Мэтай сустрэчы было пазнаёміцца з супольнасцю, пазнаць гісторыю, праблемы і жыццё беларусаў.  Прадстаўнікі душпастырства паказалі прэзентацыю з галоўнай інфармацыяй, распавялі пра традыцыі, мерапрыемствы і спатканні. Удзельнікі сустрэчы дзяліліся дасягненнямі, надзеямі і планамі, адказвалі на пытанні і задвалаі свае.

Сустрэча прайшла ў надзвычай цёплай і ўтульнай атмасферы, пад шчырыя размовы за кавай.

Таксама паглядзіце