У выдавецтве Skriptum выйшла кніга кс. Яўгена Вінтова “Развіццё Марыйнага культу ў Беларусі пасля 1991 года, на аснове публікацый у часопісах Рыма-Каталіцкага Касцёла”.
Выданне даследуе духоўную спадчыну Беларусі як «Зямлі Марыі», паказваючы чатыры шляхі да пазнання Маці Божай паводле Бенедыкта XVI: праўду, прыгажосць, любоў і вопыт. У ім прадстаўлены працэс адраджэння Касцёла, роля фацімскіх аб’яўленняў, літургічнае і мастацкае багацце марыйнага культу, а таксама паломніцкая традыцыя беларускіх католікаў. Таксама падкрэсліваецца ўплыў СМІ на развіццё марыйнай пабожнасці. Кніга — гэта збор ведаў пра Марыю як правадніцу веры і нацыянальнай ідэнтычнасці, натхняе на глыбейшае пазнанне гісторыі і духоўнасці беларускага народа.
Набыць кнігу можна па спасылцы