Святочны кірмаш пройдзе ў Варшаве

У Пальмовую нядзелю 13 красавіка ўпершыню пройдзе святочны Кірмаш пры касцёле св. Аляксандра ў залі Яна Паўла ІІ (у дольным Касцёле, па правым баку па дарозе на Імшу). Пачатак а 11.

Прапануем набываць вербы, выпечку да святаў (можна прадэгуставаць і замовіць булкі ўжо бліжэй да святочнага стала, альбо купіць на месцы). Таксама мае быць пастыла, мыла, святочныя упрыгожванні, беларускія рушнікі, зефір, шакалад і халва.

Таксама паглядзіце