6 красавіка ў Варшаве адбыўся выступ хрысціянскай выканаўцы Paŭlinki (Паўліны Гардзіенка). Сустрэча адбылася ў межах туру “Супакой. Спевы, сведчанне, размовы”.
Ад лютага Паўлінка наведала Брэст, Мінск, Гродна, Віцебск і Гданьск. Варшава стала апошнім пунктам. Пасля ранішняй Святой Імшы Паўліна заспявала спевы свайго аўтарства і распавяла пра стварэнне кожнай. Удзельнікам сустрэчы было вельмі цікава паслухаць, што зматывавала яе напісаць менавіта гэтую песню, пра што яна, як аўтар, хацела ў ёй сказаць.
Гэта быў не проста канцэрт – гэта сведчанне веры, дзяленне сваім досведам праз музыку і праз прыклады прысутнасці Бога ў жыцці аўтаркі. “З любоўю пра любоў” – такімі словамі апісваюць удзельнікі гэты выступ.
Фота: Анастасія Ліцкевіч






