10
НОВЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ
Дзень малітвы і разважанняў для беларускага душпастырства ў Беластоку адбыўся 22 сакавіка. Яго правёў ксёндз Яўген Вінтоў, які цяпер служыць у Варшаве.
Святар сказаў канферэнцыю на тэму споведзі, а таксама святых, якіх можна наследаваць у дарозе да Бога. У тым ліку расказаў цікавыя факты пра благаслаўлёнага ксяндза Міхала Сапоцьку, спаведніка святой Фаўстыны і апекуна Беластока.
Удзельнікі дня засяроджання памаліліся перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам, разважалі над Крыжовым шляхам, ахвотныя маглі паспавядацца. Дзень засяроджання скончыўся Святой Імшой.
— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і
вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.
© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы
— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.
© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы