📌10 снежня а 13 гадзінне адбудзецца Святая Імша з нагоды Дня дапамогі Касцёлу на Усходзе, якую ўзначаліць кардынал Казімір Ныч. Гэта гістарычная падзея для супольнасці беларусаў, таму заахвочваем загаддзя запланаваць час і прыняць удзел у малітве.
🕯У днях 16-18 снежня ў душпастырстве адбудуцца адвэнтавыя рэкалекцыі, якія правядзе а. Алег Шэнда. План будзе дададзены пазней.
👨👩👧👦У Варшаве пры Асацыяцыі св.Сям’і адбываюцца сямейныя спатканні для беларускай супольнасці. Наступнае – 27.11 а 14:15 у манастыры сясцёр назарэтанак па адрасе вул. Czerniakowska 137.
👩🏻❤👨🏻Кожную нядзелю праходзяць спатканні па падрыхтоўцы да шлюбу. Зацікаўленыя – звяртайцеся да кс. Вячаслава (ёсць магчымасць анлайн-спатканняў).
📆План спатканняў на гэты тыдзень:
Панядзелак (14.11) – а 18 гадзіне Святая Імша, пасля – катэхэза для моладзі з кс. Яўгенам
Чацвер (17.11) – а 18 гадзіне Святая Імша, пасля – біблейнае спатканне з кс. Вячаславам
Нядзеля (20.11) – катэхэза для дзяцей а 10:50, пасля – а 11:30 – Святая Імша.
♦️Прыгадваем, што па нядзелях а 11 гадзіне адбываюцца спатканні для міністрантаў, на якія запрашаем хлопцаў. А пасля Імшы а 11:30 дзейнічае тэатральны гурток, да якога можна далучыцца. Перад кожнай Святой Імшой ёсць магчымасць споведзі, а а 17:30 па нядзелях – ружанцовая малітва.
🙏Дзякуем за ахвяраванні, якія складваеце ў нашую скарбонку на патрэбы душпастырства.
Жадаем плённага тыдня! З Богам! 😇