14 сакавіка, падчас 400-га Пленарнага Паседжання КЕП, біскупы прызначылі кс. Лешэка Крыжа SChr нацыянальным каардынатарам душпастырства беларусаў у Польшчы на наступныя 5 гадоў.
Супольнасці беларусаў з розных гарадоў віншуюць ксяндза Лешэка з прызначэннем і жадаюць плённай супрацы пад апекай Маці Божай!
Ксёндз Лешэк Крыжа SChr з супольнасці хрыстусоўцаў – у 1991 годзе прыняў сакрамэнт святарства. Ад 2000 года служыў палякам у Кёльне (Германія) і Будапешце (Венгрыя). Ад чэрвеня 2011 года з’яўляецца Дырэктарам Бюро Дапамогі Касцёлу на Усходзе пры КЕП.
