Фотафакт: дзень нараджэння свайго душпастыра адсвяткавалі беларусы Беластока

У мінулую нядзелю ў Беластоку супольнасць малілася ў інтэнцыі свайго душпастыра ксяндза Гжэгажа Балесты, які 7 лютага адзначыў дзень народзінаў.

На Святой Імшы ў касцёле Маці Божай з Гвадэлупэ сабралося незвычайна шмат людзей: кожны хацеў асабіста павіншаваць ксяндза Гжэгажа і памаліцца ў яго інтэнцыі. Ужо 2,5 гады святар рупліва служыць беларусам у Эўхарыстыі і сакрамэнтах. 

Пасля Літургіі ў парафіяльнай кавярні людна і смачна адсвятквалі народзіны ксяндза Гжэгажа.

Таксама паглядзіце