logo_web-1-qtypgzmj5693tfbwmrc7mf3b9qzsg7zagtda3eheyo-9-quqdy54rs9w7uzkom4kseycf38seynwskfr8sx02yo

Людзе з Варшавы патрэбна вашая дапамога

by -

Сябры, сёння хочам вам распавесці пра нашую Люду Паўлоўскую – актыўную ўдзельніцу душпастырства ў Варшаве, адданую беларуску і проста добрага сябра!

Люда жыла сваё жыццё ў любімай краіне, працавала, вандравала, а потым трапіла “на содні”. І яшчэ раз. Агулам набегла каля 60 дзён і начэй. У чэрвені 2023 Люда была вымушана пакінуць Беларусь.

У Варшаве Люда адразу пачала працаваць, знайшла сяброў і далучылася да душпастырства. Негледзячы на ўсе цяжкасці пераезду захоўвала аптымізм і прываблівала сваёй радасцю. Сёння Люда – актыўны чалец рады душпастырства, медык пешай пілігрымкі беларусаў замежжа, дапамагае весці сацыяльныя сеткі нашай супольнасці, а яшчэ чалавек, які далучаецца да любой падзеі.

На жаль, лёс склаўся такім чынам, што ў 2024 у Люды здыягназавалі рак. Гэтае страшнае слова не зламала яе. Дзяўчына вядзе барацьбу за сваё жыццё і сваім прыкладам паказвае іншым, што жыць і радавацца трэба ў кожных абставінах! Цяпер яна праходзіць курс хіміятэрапіі і праз паслабленнае здароўе не можа забяспечыць сябе неабходнымі сродкамі на пражыванне.

Сёння мы заахвочваем вас падтрымаць Люду. Зрабіць гэта можна па спасылцы. Кожная злотувка будзе дапамогай і досведам вялікай любові да бліжняга! “Тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі” (Мц 25, 40).

ВАМ ТАКСАМА МОЖА СПАДАБАЦЦА

logo_web 1

Душпастырства Беларусаў у Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і

вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы

Душпастырства Беларусаў у Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

logo_web 1

© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы