З 20 па 22 снежня пройдуць трохдзённыя адвэнтавыя рэкалекцыі (духоўныя практыкаванні). Праводзіць іх будзе айцец Сяргей Ганчароў CSsR, грэкакаталіцкі святар, які служыць у Кракаве. Агульная тэма рэкалекцый – “Прароцтва надзеі”.
План рэкалекцый:
20 снежня, пятніца – пачатак а 19:00 (у касцёле)
21 снежня, субота – акафіст і рэкалекцыйная навука а 19:00 (у касцёле)
22 снежня, нядзеля – а 15:30 Св. Імша ў касцёле і пасля яе рэкалекцыйная навука (у класе парафіяльнага дому).
Падчас рэкалекцый будзе магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння і паяднання (у пятніцу, суботу пасля канферэнцыі, а ў нядзелю ад 15:00 да 15:30).
Адрас: касцёл св. Стэфана (H. Sienkiewicza 19, Kraków)