Расклад адвэнтавых рэкалекцый у Гданьску

Запрашаем усіх беларусаў Трыгарада на адвэнтавыя рэкалекцыі, якія 14 снежня правядзе для нас а. Збігнеў Грыгарцэвіч MIC.

Праграма рэкалекцый:

9:45 Прывітанне ўдзельнікаў у парафіальным доме
10:00 Св. Імша з першай рэкалекцыйнай навукай
11:00 Перапынак на гарбату
11:30 Другая рэкалекцыйная навука (для дарослых)
11:30 Заняткі для дзяцей
12:20 Перапынак
12:40 Трэцяя рэкалекцыйная навука (для дарослых)
13:30 Абед
14:00 Катэхеза для дзяцей, вольны час для дарослых
15:00 Адарацыя і час на споведзь
15:00 Прагляд фільма (для дзяцей)
17:00 Заканчэнне

Месца: парафіальны дом касцёла pw. NMP Matki Kościoła i św. Katarzyny Szwedzkiej (Marynarki Polskiej 148B, Gdańsk)

Абавязвае папярэдній запіс па спасылцы . Кошт абеду – 40 зл ад дарослай асобы, дзецям безкаштоўна.

А. Збігнеў Грыгарцэвіч MIC – марыянін. Служыў у Барысаве ў 2006-2008 гадах, але большую частку свайго святарства правёў у Казахстане. Таксама пэўны час служыў беларускім грэка-католікам у Варшаве.

Таксама паглядзіце