logo_web-1-qtypgzmj5693tfbwmrc7mf3b9qzsg7zagtda3eheyo-9-quqdy54rs9w7uzkom4kseycf38seynwskfr8sx02yo

Адвэнтавыя рэкалекцыі ў Варшаве

by -

6-8 снежня грэка-каталіцкі святар Андрэй Буйніч правядзе рэкалекцыі і дзень засяроджання на тэму “Адвэнт з Даніэлем”.

Падчас духоўных практыкаванняў а. Андрэй прапаноўвае адказаць на наступныя пытанні: як заставацца верным Богу ў цяжкія часы? Што значыць надзея ў сучасным свеце? Як Божыя абяцанні выконваюцца ў нашым жыцці?
Не прапусціце магчымасць узмацніць веру і падрыхтавацца да Божага Нараджэння. Расклад рэкалекцый і дня засяроджання пададзены ніжэй:

Рэкалекцыі

6 і 7 снежня (пятніца і субота):

17:00 – адарацыя і магчымасць споведзі
18:00 – Св. Імша
19:00 – канферэнцыя

8 снежня (нядзеля):

11:30 – Св. Імша, пасля Імшы канферэнцыя
17:00 – адарацыя і магчымасць споведзі
18:00 – Св. Імша, пасля Імшы канферэнцыя

Дзень засяроджання

7 снежня (субота):

09:00 – Св. Імша з канферэнцыяй
10:00 – разважанне над Словам Божым і дзяленне думкамі
10:45 – перапынак на каву
11:00 – працяг разважанняў
12:45 – адарацыя і магчымасць споведзі
14:00 – абед
14:45 – вяночак да Божай Міласэрнасці
15:00 – канферэнцыя
15:45 – дзяленне вынікамі дня засяроджання
16:30 – благаслаўленне і малітва

ВАМ ТАКСАМА МОЖА СПАДАБАЦЦА

logo_web 1

Душпастырства Беларусаў у Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і

вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы

Душпастырства Беларусаў у Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

Карысныя спасылкі

logo_web 1

© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы