logo_web-1-qtypgzmj5693tfbwmrc7mf3b9qzsg7zagtda3eheyo-9-quqdy54rs9w7uzkom4kseycf38seynwskfr8sx02yo

Канцэрт Андруся Такінданга адбыўся ва Уроцлаве

by -

10 лістапада ў беларускае душпастырства ва Уроцлаве завіталі музыкі Андрусь Такінданг і Крысціна Бурак. Пасля Святой Імшы яны выступілі з прэзентацыяй свайго новага альбома “Ружа без пялёсткаў”.

У яго ўвайшлі 11 кампазіцый на вершы святой Тэрэзы з Лізьё, напоўненыя любоўю, пакорай і даверам да Бога. Пераклад гэтых вершаў на беларускую мову зрабіў Павел Хівук — інжынер з Беларусі, які зараз жыве ў Францыі і з’яўляецца парафіянінам беларускай грэка-каталіцкай царквы ў Антверпене.

Кожны з прысутных атрымаў у падарунак кнігу вершаў святой Тэрэзы ў перакладзе на беларускую мову.

Пасля Імшы і канцэрту традыцыйна адбылася сустрэча за кубачкам кавы, дзе ўсе змаглі паразмаўляць і падзяліцца ўражаннямі, а Андрусь падпісаў кнігі для сваіх слухачоў.

Паглядзець відэа з канцэрту можна тут.

Святыя Імшы ва Уроцлаве праводзяцца ў другую і чацвёртую нядзелю месяца а 15:00 ў касцёле св.Георгія Мучаніка і Узвышэння св.Крыжа, вул.Biegła, 3. Цэлебруе Імшы кс. Антоні Аблам.

ВАМ ТАКСАМА МОЖА СПАДАБАЦЦА

logo_web 1

Душпастырства Беларусаў у Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і

вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы

Душпастырства Беларусаў у Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

Карысныя спасылкі

logo_web 1

© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы