5
Канцэрт Андрэя Такінданга адбудзецца ва Уроцлаве
СТАРЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ
10 лістапада запрашаем на 15 гадзіну на святую Імшу, а пасля яе ў 16:00 на канцэрт з песнямі на вершы Св.Тэрэзы. Гэта цудоўны і ўнікальны праект Андруся Такінданга.
Андрусь рабіў музычныя апрацоўкі і адаптоўваў словы пад песні. А падбіраў вершы святой Тэрэзы і перакладаў іх з французскай на беларускую мову Павел Хівук.
Павел – інжынер з Беларусі, які цяпер жыве ў Францыі, але штотыдзень ездзіць у беларускую грэка-каталіцкую царкву ў бельгійскім Антверпене. Там ён навярнуўся да Бога і быў ахрышчаны дарослым. Цяпер ён не толькі наведвае грэка-каталіцкую парафію ў Антвэрпэне, але і ўсяляк падтрымлівае царкву, нават стварыў для яе іканастас.
— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і
вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.
© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы
Карысныя спасылкі
© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы