Адбыўся дзень засяроджання

by Арцём

У суботу, 2-га красавіка, у беларускай каталіцкай супольнасці ў Варшаве адбыўся дзень засяроджання. Сустрэчу правёў кс. Яўген Вінтаў.

Тэмай сёлетняга велікапоснага засяроджання была святая Сям’я. Удзельнікі мелі час на супольную малітву, размову, канферэнцыі кс. Яўгена і Эўхарыстыю.


Як зазначыла адна з удзельніц мерапрыемства, “гэта быў добры час, час сустрэчы з Богам і з бліжнім, час малітвы, размовы. Час, калі мы паставілі сваё штодзённае жыццё і яго шалёны рытм на “стоп” і паслухалі Таго, Які прамаўляе да сэрцаў у цішыні”.

 

ВАМ ТАКСАМА МОЖА СПАДАБАЦЦА

Душпастырства беларусаў Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой

і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2024 Душпастырства Беларусаў Польшчы