71
17 чэрвеня 15 асобаў з нашай супольнасці ўзялі ўдзел у рэкалекцыях на байдарках. Траса распачалася ў цэнтры Варшавы, а скончылся ў парку на Млацінах.
Рэкалекцыі пачалі непасрэдна са сплаву на байдарках. Навічкі гэтай справы крыху перажывалі на пачатку, але хутка зразумелі што і да чаго. Амаль чатыры гадзіны групка плыла па Вісле і глядзела на Варшаву з зусім новай перспектывы. А да гэтага жарты, размовы, перакусы і выдатнае спякотнае надвор’е.Пасля прыбыцця на канцавы прыпынак, удзельнікі сабраліся на пікнік. Бераг Віслы, цянёк пад дрэвам, супольнасць аднадумцаў – што можа быць лепш? Напрыканцы сустрэчы кс. Вячаслаў падрыхтаваў канферэнцыю на тэму адпачынку ў Бібліі. Кожны прысутны таксама меў магчымасць падзяліцца пра ролю адпачынка у сваім жыцці.
Дзякуем Паўлу Цыронку за арганізацыю! Нагадваем, што інтэрв’ю з Пашам можна прачытаць на нашым сайце.