У мінулую нядзелю 9 чэрвеня адбылася заключная фармацыйная сустрэча сямей у гэтым годзе.
Гэтым разам сустрэча адбылася супольна з польскімі сем’ямі, бо гэта адна і тая ж Асацыяцыя Святой Сям’і пры Кангрэгацыі сясцёр-назарэтанак.
Традыцыйна апошняя сустрэча адбываецца па-за Варшавай. Спачатку сем’і моляцца на Імшы за аднаго члена супольнасці ў Польшчы, які некалькі год таму ішоў у пілігрымцы асацыяцыі і там памёр. У яго быў запавет – ён вельмі хацеў, каб асацыяцыя заўсёды збіралася ў яго на лецішчы на каўбаскі. Таму штогод польская супольнасць – а цяпер да іх далучылася таксама беларуская – збіраецца на Святую Імшу ў яго інтэнцыі, пасля ўсе наведваюць месца яго пахавання, а потым яго жонка прымае ў сябе гасцей.
Летам сустрэчы сямей не адбываюцца. Усіх ахвотных запрашаем у верасні!