logo_web-1-qtypgzmj5693tfbwmrc7mf3b9qzsg7zagtda3eheyo-9-quqdy54rs9w7uzkom4kseycf38seynwskfr8sx02yo

Аб’явы 12.03.2024

by -

ВАЖНЫЯ АБ’ЯВЫ:

1.      Запрашаю ў бліжэйшую суботу (16 сакавіка) прыняць удзел у Крыжовым Шляху ў Кальварыі Зэбжыдоўскай (Kalwaria Zebrzydowska). Прапаную паехаць туды разам цягніком. Цягнік IC1320 адыходзіць з Kraków Główny (3 peron) а 09:18 да Kalwaria Zebrzydowska Lanckorona, прыбыццё 09:51 (1 peron), кошт білета 13,10 PLN. Білеты набываем кожны сам сабе (можна набыць праз інтэрнэт). Сустрэнемся разам на пероне пры выхадзе з цягніка. Трэба ўлічваць, што гэта нялёгкі маршрут, каля 5 кіламетраў. Вяртанне назад таксама цягніком (або хто хоча – іншым ходам). Тыя, хто паедзе іншым ходам або далучацца пазней, могуць пісаць мне ў прыватныя паведамленні, або тэлефанафаць (+48 576 258 758, ксёндз Юрый Рашатко).

2.      У гэтую нядзелю 17 сакавіка Святая Імша адбудзецца не а 15:30, але а 14:00 на дзвюх мовах (на польскай і на беларускай) разам з парафіяй. А 16:00 у касцёле будзе адбывацца канцэрт духоўнай музыкі. Пасля Імшы як звычайна збяромся разам у класе ў парафіяльным доме, каб паразмаўляць і працягваць разважанні над тэмамі вакол Бібліі і Традыцыі.

3.      19 сакавіка (аўторак) — абавязковая Урачыстасць Святога Юзэфа. Святая Імша па-беларуску будзе а 15:30.

4.      22 сакавіка (пятніца) а 16:30—17:00 у нашым касцёле Св. Стэфана адбудзецца тэатральная пастанова Крыжовага Шляху “StopKlatka”, якую прыгатавалі парафіяне (па-польску). Уваход вольны. Усіх сардэчна запрашаем.

5.      22 сакавіка (пятніца) парафія Св. Стэфана арганізуе так званы “Экстрэмальны Крыжовы Шлях” да Кальварыі Зэбжыдоўскай. Каля 40 км пешкі! Групы па 10 чалавек выходзяць пасля Св. Імшы а 20:00 ад касцёла Св. Стэфана. Абавязкова захаванне цішыні падчас пуці. Заканчэнне — пасля Св. Імшы ў Кальварыі Зэбжыдоўскай каля 06:00 або 07:00 23 сакавіка. Вяртанне сваім ходам. Хто жадае далучыцца – пішыце мне ў прыватныя паведамленні.

6.      Заўтра ў сераду 13 сакавіка а 20:00 жадаючыя могуць далучыцца да нашага онлайн-спаткання (ссылку на Google Meet я вышлю сюды а 19:50). Нашым асаблівым госцем будзе спадар Арцем Ткачук, вядомы многім суарганізатар душпастырскага руху каталікоў замежжа, муж і шматдзетны бацька. Родам з Ліды, зараз жыве ў Варшаве. Ён падзеліцца з намі сваім досведам місіянерства ў Афрыцы. Гэта варта паслухаць!

ВАМ ТАКСАМА МОЖА СПАДАБАЦЦА

logo_web 1

Душпастырства Беларусаў у Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і

вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы

Душпастырства Беларусаў у Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

Карысныя спасылкі

logo_web 1

© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы