У Новым Годзе змяняем час Святой Імшы на 13:00 і выходзім на новы фармат нашых спатканняў, якія будуць мець адпаведны цыкл.
“Шмат хто думае, што самыя думкі пра Бога і свядомасць аб тым што Ён недзе ёсць, апраўдвае яго… “
А як ёсць ў цябе?
Ці вера гэта твая ўласнасць?
Што дае табе вера ў Бога адносінах з людзьмі? альбо яе брак, чаго цябе пазбаўляе?
Ці варта звогуле размаўляць пра веру?
На якім месцы ў тваім жыцці ёсць Бог?
Запрашаем у нядзелю 14.01.24 пасля святой імшы а гадзіне 13:00 на спатканне ў доме парафіяльным. (Ul. Ogrodowa 22, Łódź)