У гэтую суботу 6 студзеня ў 14:30 у Kościół Św. Józefa (Elżbietańska 9/10, Gdańsk) адбудзецца Святая Імша ва Урачыстасць Аб’яўлення Пана, Тры Каралі. У гэты дзень успамінаем пакланенне мудрацоў з усходу, што прынеслі Дзіцятку Езусу свае дары: золата, ладан і смірну.
Згодна з традыцыяй ў гэты дзень крэйдаю на дзвярах пішуцца літары С+M+B, з дадаваннем бягучага году. Гэта скарочаны запіс лацінскага паходжання: Christus mansionem benedicat — «Няхай Хрыстус благаславіць жытло». Звычай гэты, несумненна, адносіцца да Кнігі Зыходу (11, 1–13, 16), калі ізраільцяне пазначалі дзверы сваіх дамоў крывёю пасхальнага ягняці, ікнучыся захаваць жыццё тых, хто знаходзіўся пад дахам будынка. Хрысціяне, пазначаючы благаслаўлёнай крэйдай свае дамы, падобным чынам просяць Хрыста аб благаслаўленні, аддаючы сваё жыллё і сваё жыццё ў Ягоную апеку. Крэйду можна атрымаць пасля Святой Iмшы.