83
Удзельнікі беларускага душпастырства ў Беластоку супольна адсвяткавалі Вялікдзень.
Падчас урачыстай Святой Імшы заспяваў беларускі музычны гурт «Поўня». Вернікаў запрасіла да сябе «на каўбаскі» сям’я Віталія і Алесі. За супольным сталом сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек. Пазнаёміліся, пад’елі, пакамунікавалі, адпачылі. Дарослыя і дзеці згулялі ў футбол на падворку.