Пілігрымы з Мінска маліліся разам з беларусамі Варшавы

У нядзелю Унебаўшэсця Пана нашую супольнасць неведалі госці з Мінска.

Пілігрымы з парафіі Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы ў Мінску на аўтобусе наведалі Будапешт і яго шматлікія святыні. Шлях залатагорскіх вернікаў праходзіў праз Кракаў, дзе іх сустрэлі мясцовыя беларусы разам са сваім душпастырам ксяндзом Юрыем Рашатко.

На адваротным шляху ўдзельнікі на чале з ксяндзом канонікам Юрыем Санько завіталі да нас на Брудна. Там у нас адбылася супольная Эўхарыстыя. Спатканне было радасным і плённым!

Таксама паглядзіце