Сем’і правялі ўікэнд у гарах

Сямейная супольнасць у Варшаве здзейсніла вандроўку ў Татры, Закапанэ. На працягу некалькіх дзён удзельнікі хадзілі па гарах, супольна маліліся, размаўлялі і адпачывалі.

Асацыяцыя Святой Сям’і пры Кангрэгацыі сясцёр назарэтанак актыўна дзейнічае ў шматлікіх краінах свету, у тым ліку і ў Беларусі. У сувязі з тым, што болей сямей пачало прыязджаць з Беларусі, у Варшаве была арганізавана беларуская суполка.

Сустрэчы адбываюцца раз на месяц. Падчас іх  сем’і ўдзельнічаюць у Святой Імшы, разам абедаюць, а потым дзеляцца сваімі сямейнымі перажываннямі і досведам на выбраныя тэмы.

Таксама паглядзіце