81
Аляксандр і Вераніка сталі чарговымі афіцыйнымі чальцамі сямейнага руху пры сёстрах назарэтанках.
Супольнасць беларускіх сямей у Варшаве якая гуртуецца пры Кангрэгацыі сясцёр назарэтанак збіраецца на фармацыйныя сустрэчы штомесяц. Удзельнікі разам перажываюць Літургію пасля якой разам спажываюць абед. Пазней адбываецца катэхэза па прынцыпе сем’і-сем’ям – кожны дзеліцца досведам свайго жыцця на канкрэтную тэму.