15 жніўня адбылося паседжанне Рады.
На пачатку прысутныя паслухалі фінансавую справаздачу і падвялі вынікі за мінулы месяц.
За гэты час у нашай капліцы з’явіўся раздрукаваны парадак Святой Імшы, якім заахвочваем карыстацца, адбылася пілігрымка Варшава – Кодэнь – Кастамлоты.
Удзельнікі абмеркавалі бліжэйшыя падзеі: пачатак новага катэхетычнага года і рэкалекцыіі 9-10 верасня.
Таксама пачалі планаваць будучыя – Дзень дапамогі Касцёлу на Усходзе і адвэнтовыя рэкалекцыі.
Запрашаем далучацца да Рады душпастырства!