📍У чацвер 8 чэрвеня – Урачыстачць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана Езуса (Божае Цела).
Святая Імша будзе разам з польскай парафіяй а 16:00.
А 16:30 распачнецца Эўхарыстычная працэсія ад касцёла св. Аляксандра да касцёла св. Збавіцеля. Другая стацыя працэсіі будзе па-беларуску.
У сувязі з урачыстасцю Імшы ўвечары і біблійнага кола не будзе!
📍У панядзелак а 18:00 будзе чэрвеньскае набажэнства, потым Святая Імша і моладзевая катэхэза з кс. Яўгенам.
📍Трывае запіс у другую пешую пілігрымку беларусаў замежжа Варшава – Кодэнь – Кастамлоты 22-29 ліпеня.
📍Дзякуем тым, хто адгукнуўся на нашую просьбу і прыбраў нашую капліцу, а таксама дзякуем Марыюшу за парадак у закрыстыі.
Жадаем добрага тыдня! З Богам!