Фінансавая справаздача за 2025 год

Фінансавая справаздача варшаўскай супольнасці за 2025 год

За год на дзейнасць душпастырства мы сабралі 37.448 злотых. У лік гэтых сродкаў уваходзяць ахвяраванні ў скарбонку, праз зжутку, за вербы, калядны хлеб і тое, што засталося ад вырабу беларускага караля (з сабраных 21.100 зл выдалі толькі 15.000 зл).

Выдаткі склалі 29.065,07 зл. Гэта:
11.400 зл штомесячныя ахвяраванні арганістам за іх працу
8.340 зл ахвяраванне за вядзенне сацыяльных сетак
6.200 зл ахвяраванне святарам за св. Імшы, на якія няма інтэнцый, ад парафіян
3.125,07 зл іншыя дробныя бягучыя расходы (госці з Вільні, рэкалекцыі, вербы, бус і перавоз мэблі ў парафіяльны дом)

На дадзены момант у бюджэце ёсць 8.382,93 зл

Да гэтага з апошняй пілігрымкі Варшава-Кодэнь-Кастамлоты ў нас засталося 5.041,64 зл. Гэтыя сродкі будуць выкарыстаны на арганізацыю чарговай пілігрымкі.

Дзякуем усім за падтрымку нашай працы і нашых ініцыятыў! Без вас у нас нічога б не атрымалася. Просім аб далейшай падтрымцы, каб мы маглі далей развіваць нашую супольнасць

Таксама паглядзіце