6-га студзеня мы адзначалі урачыстасць Трох Каралёў!
Падчас Літургіі ў нашай парафіі адбылося асвячэнне вады, кадзідла і крэйды, якой мы пазначаем нашае жыллё – C+M+B (“Christus Mansionem Benedicat” – “Хрыстус памяшканне благаславіць”).
Пасля Імшы мы сабраліся ў парафіяльным доме, дзе дзяліліся аплаткам, казалі адзін адному пажаданні і добрыя словы.
Пад кіраўніцтвам Андрэя Лугіна мы заспявалі беларускія калядкі. Падчас імправізаванай часткі чыталі вершы беларускіх класікаў, некаторыя нават прачыталі свае ўласныя вершы.
Вось такая атрымалася сустрэча, сапраўды цёплая і ўтульная. Дзякуем усім, хто прыйшоў!